У Шчучынскім раёне згарэлі дзве жанчыны

03.03.2015 / 16:45

Трагедыя здарылася 2 сакавіка.

У 11.00 на пажарны аварыйна-выратавальны пост вёскі Матылі патэлефанаваў мясцовы жыхар і паведаміў аб пажары па вуліцы Светлай.

Да месца выкліку выехалі пажарныя разлікі і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Яны прыбылі на месца ўжо праз некалькі хвілін. Але ў хаце ўжо абрынулася перакрыццё, паведамляе прэс-служба МНС па Гродзенскай вобласці.

У доме жыла пенсіянерка 1952 года нараджэння. Са слоў аднавяскоўцаў, напярэдадні вечарам да яе ў госці заходзіла сяброўка, якая жыве ў суседняй вёсцы.

У пакоі на ложку супрацоўнікі МНС знайшлі гаспадыню дома. Праз некаторы час, пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый і яе 41-гадовую сяброўку. Абедзве жанчыны загінулі.

Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

УШ