У Беларусі ўпершыню выставілі абмежаванне «18+» на рок-канцэрт

Першы «дарослы» выступ у беларусі зладзяць бразільскія трэш-металісты Sepultura.

05.03.2015 / 11:40

На афішы мінскага канцэрта бразільскага гурту Sepultura, які павінен адбыцца 11 сакавіка, з’явіўся надпіс «18+». Магчымасцю самых юных фанатаў трэш-металу патрапіць на канцэрт пацікавіўся TUT.BY.

Як паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, вырашэнне аб наданні катэгорыі «18+» было прынятае на падставе заключэння экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці пры Міністэрстве культуры.

Як сцвярджае камісія, у выпадку Sepultura менавіта прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці выяўлена не было. Рашэнне камісіі носіць рэкамендацыйны характар для Мінгарвыканкама. Як кажуць арганізатары, дазвол на мерапрыемства наогул быў атрыманы не з першага разу і толькі пасля экспертызы камісіі.

Маладзейшых за 18 год на Sepultura не пусцяць нават з бацькамі.

На ўваходзе ў клуб Re:Public у наведнікаў Sepultura будуць правяраць пашпарты альбо прасіць іншыя дакументы, што пацвердзяць узрост наведніка.

Дырэктар клубу Re:Public Андрэй Старцаў не можа прыгадаць іншых выпадкаў выстаўлення абмежавання «18+» на музычны канцэрт, але згадвае, што такое абмежаванне меў выступ КВЗ, дзе артысты жартавалі з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі.

У студзені 2014 года ў Мінску ідэолагі Мінгарвыканкама забаранілі выступаць у Мінску фінскім рускамоўным дум-металістам KYPCK.

Аляксандр Арсёнаў