Brutto выступят на «Басовішчы-2015»

06.03.2015 / 15:07

Гурт Сяргея Міхалка Brutto стане хэдлайнерам «Басовішча-2015». Каманда сыграе, хутчэй за ўсё, у першы дзень фестывалю, 17 ліпеня.

Па словах арганізатаркі фэсту Ганны Пякарскай, праграма Brutto будзе складацца ў асноўным з беларускамоўных песень.

Ганна таксама адзначыла, што на наступным тыдні з'явіцца інфармацыя пра конкурс маладых выканаўцаў.

«Басовішча-2015» пройдзе 17-18 ліпеня ў Гарадку пад Беластокам.