«ДНР» зладзіла вучэнні на вуліцах Данецка ФОТЫ

Група ўзброеных людзей поўзала па тратуарах і бегала па дарогах.

19.03.2015 / 10:09

У сераду, 18 сакавіка, у Данецку група баевікоў развіла незразумелую «актыўнасць» у раёне Плошчы бакінскіх камісараў.

Узброеныя людзі поўзалі па ходніках, бегалі натоўпамі па дарогах і хаваліся ў прадуктовых фургонах.