У Салігорску затрымалі прадпрымальнікаў Цацуру і Насановіч

Прыкладна а 17 гадзіне на цэнтральнай плошчы Салігорску былі затрыманыя прадпрымальнікі Аляксандар Цацура і Ларыса Насановіч. Яны зьбіраліся подпісы салігорцаў у падтрымку дробных гандляроў, а таксама за адмену ўказу №760.

28.01.2008 / 20:06

Прыкладна а 17 гадзіне на цэнтральнай плошчы Салігорску былі затрыманыя прадпрымальнікі Аляксандар Цацура і Ларыса Насановіч. Яны зьбіраліся подпісы салігорцаў у падтрымку дробных гандляроў, а таксама за адмену ўказу №760, які забараняе прадпрымальнікам мець наёмных рабочых.

Да райвыканкаму ў Салігорску сёньня прыйшло больш за 50 чалавек. На затрыманых склалі пратаколы, ноч яны правядуць у ізалятары часовага ўтрыманьня, а заўтра павінны адбыцца суды.

ЗП