Крэмль не валодае інфармацыяй пра смерць Віктара Януковіча-малодшага

23.03.2015 / 13:06

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў не змог ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра гібель Віктара Януковіча-малодшага.

Я пакуль не маю інфармацыі з нагоды гэтага (магчымая гібель Януковіча-малодшага на Байкале). Не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць», — заявіў Пяскоў.

Раней інфармацыю аб гібелі Віктара Януковіча-малодшага ў эфіры Дождя пацвердзілі лідар руху «Наваросіі» Алег Цароў і дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Антон Герашчанка. У МНС і Следчым Камітэце Іркуцкай вобласці распавялі, што пры правале аўтамабіля пад лёд загінуў нейкі Віктар Давыдаў.

Гібель сына былога прэзідэнта Украіны пацвердзіў і дэпутат Вярхоўнай Рады Нестар Шуфрыч.