Амстэрдам і Паўночная Галандыя абясточаныя

27.03.2015 / 13:46

У цэнтральных Нідэрландах адбылося маштабнае адключэнне электраэнергіі: без святла засталася значная частка Амстэрдама і ўсёй правінцыі Паўночная Галандыя, найбуйнейшы міжнародны аэрапорт каралеўства — Схіпхол і самы вялікі тэлерадыёцэнтр краіны — Хільверсум.

Зараз Схіпхол працуе, выкарыстоўваючы рэзервовую падстанцыю, паведамляе прэс-служба аэрапорта. Нягледзячы на гэта, графік прылётаў і вылетаў рэйсаў значна збіўся.

Адміністрацыя чыгуначнага перавозчыка Nederlandse Spoorwegen паведамляе пра перабоі ў руху цягнікоў.