Франц Сіўко. Дзень Бубна

Празаік зь Віцебску - пісьменьнік паўночны і каталіцкі, адзін зь лідэраў сучаснай беларускай літаратуры - выдаў сваю новую кнігу ў сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва».

30.01.2008 / 22:05

Дзень Бубна: прыпавесьці, аповесьць / Франц Сіўко. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 276 с. (Кнігарня «Наша Ніва»)

Празаік зь Віцебску - пісьменьнік паўночны і каталіцкі, адзін зь лідэраў сучаснай беларускай літаратуры - выдаў сваю новую кнігу ў сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва».

У кнігу пісьменьніка зь Віцебску ўвайшлі ягоныя найлепшыя творы апошніх гадоў - прыпавесьць «Удод», аповесьці «Шула — мэгаполіс», «Дзень Бубна». Знайсьці кнігу можна будзе ў кнігарнях, найперш віцебскіх, а таксама ў прыватных распаўсюднікаў.