Пілот А320 шукаў у сеціве інфармацыю пра метады самагубства

02.04.2015 / 20:54

Андрэас Любіц, другі пілот А320, які разбіўся ў Францыі, шукаў у інтэрнэце інфармацыю пра спосабы самагубства, а таксама пра работу дзвярэй, што вядуць у кабіну пілотаў.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік пракуратуры Дзюсельдорфа, у распараджэнні якой аказаўся камп'ютар Любіца.