Форвард зборнай Беларусі па хакеі Джэф Плат прапусціць ЧС з-за вяселля

03.04.2015 / 21:00

Форвард зборнай Беларусі і яраслаўскага «Лакаматыва» Джэф Плат прапусціць чэмпіянат свету па хакеі — 2015 з-за вяселля. Пра гэта спартсмен паведаміў у інтэрв'ю «Прессболу».

Мія і Джэф, goals.by

«Цяпер я ў Фінляндыі, адпачываю пасля заканчэння сезона. У гэтым годзе прапушчу чэмпіянат свету, паколькі ў найбліжэйшай будучыні ў мяне вяселле. Беларуская федэрацыя хакея і Дэйв Льюіс падтрымалі маё рашэнне, і я перапоўнены ўдзячнасцю за іх разуменне», — сказаў Плат.

Яго абранніцай стала дзяўчына Мія з Фінляндыі, Хакеіст сустракаўся з ёй на працягу сямі гадоў.