Навукоўцы зазірнулі пад ільды Антарктыды ВІДЭА
Іх дасягненне дапаможа калегам шукаць жыццё на іншых планетах.
06.04.2015 / 11:09
Зонд-субмарына Icefin зняў відэа жыцця глыбінь мора Роса, распавядае тэхналагічны універсітэт Джорджыі.
На глыбіню ў 500 метраў Icefin пагрузіўся праз свідравіну дыяметрам 30 сантыметраў.
Апарат быў сабраны калектывам універсітэта наўпрост у Антарктыдзе. У снежні мінулага года яго апусцілі праз свідравіну пад 20-метровы ледавік, затым скіравалі да дна мора Роса.
Пад ільдамі Icefin зняў унікальныя кадры жыцця марскіх зорак, губак, анемонаў і іншых антарктычных істот, а датчыкі апарату праназіралі ўзаемадзеянне акіяну і антарктычных ільдоў.
Падрыхтоўка Icefin да спуску. Фота: Georgia Tech via Flickr
Тэхнічна апарат здольны спускацца на паўтара кіламетра ўглыб. Для падводнай навігацыі выкарыстоўваецца сваеасаблівы аналаг GPS — сістэма адначасовай лакалізацыі і картаграфавання SLAM.
Па словах кіраўніка праекту Брытні Шмідт, падобная тэхналогія будзе выкарыстоўвацца для пошуку жыцця на іншых планетах, пакрытых ільдамі — напрыклад, на спадарожніку Юпітара Еўропе.
Чытайце таксама:
NASA праверыць Еўропу на наяўнасць незямнога жыцця Навукоўцы даказалі існаванне цёплага акіяна на спадарожніку Сатурна