Даляр знізіўся да 14 350 рублёў, еўра патаннеў на 340, расійскі падскочыў да 274 рублёў

09.04.2015 / 11:23

На таргах БВФБ у Мінску 9 красавіка расійскі рубель працягнуў умацоўвацца. Сёння ён падаражэў адразу на 7 рублёў да 274.

Даляр знізіўся сёння на 160 рублёў да 14 350.

Сёння раніцай на таргах у Маскве еўра знізіўся да 57,17 расійскага, курс даляра ўпаў да 53,022 рубля.