Робат-кухар з’явіцца ў продажы у 2017 годзе ВІДЭА

Яго абяцаюць навучыць гатаваць дзве тысячы страў.

15.04.2015 / 16:11

Лонданская кампанія Moley, заснаваная выхадцам з Расіі Маркам Алейнікам, прадставіла прататып робата-повара, распавядае Wired.

Двума роба-рукамі кіберкухар пакуль можа гатаваць толькі адну страву — крабавы суп біск па рэцэпце шэф-повара Ціма Андэрсана.

На момант выхаду на рынак Moley абяцае загрузіць у памяць робата дзве тысячы рэцэптаў і нават навучыць яго ствараць свае рэцэпты. Таксама робат зможа мыць посуд.

Спіс страў залежыць фактычна толькі ад праграмістаў — фізічных магчымасцей у робата хапае. На кожнай руцэ 129 датчыкаў, 24 шарніры і 20 матораў. Сістэма нават можа паўтараць рухі чалавека, запісаныя на відэа.

Moley плануе пачаць продаж робата ў 2017 годзе па цане каля 14 тысяч даляраў. Каб не напужаць пакупнікоў, хуткасць яго руху будзе абмежаваная да чалавечай.

Аляксандр Арсёнаў