НАТА запэўнівае Расію, што ПРА ў Польшчы й Румыніі не скіраваная супраць яе

17.04.2015 / 10:14

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, AP

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы альянсу.

«Сістэма супрацьракетнай абароны НАТА не распрацавана і не накіраваная супраць Расіі. Яна не ўяўляе пагрозы для стратэгічнага стрымлівання Расіі. Геаграфія і фізіка робяць немагчымым для сістэмы НАТА збіваць расійскія міжкантынентальныя ракеты з баз НАТА ў Румыніі і Польшчы. Іх магчымасці занадта абмежаваныя, іх запланаваная колькасць вельмі невялікая, і іх размяшчэнне занадта далёка на поўдзень ці занадта блізка да Расіі, каб зрабіць гэта», — гаворыцца ў паведамленні.