Польскія мытнікі грэбуюць хабарам

Калі мытнік скіраваў аўтамабіль Васіля Т. на падбрабязны агляд, беларус хацеў даць яму 300 злотыхl.

04.02.2008 / 12:03


23‑гадовы Васіль Т., які ехаў у Польшчу на аўтамабілі «Фальксваген Пасат», спрабаваў даць польскаму мытніку хабар.

Калі мытнік скіраваў ягоны аўтамабіль на падбрабязны агляд, беларус хацеў даць яму 300 злотых (каля $120), каб мінаваць мяжу без кантролю.

Але работнік мытні выклікаў сваё начальства, і яны разам перадалі хабарадаўцу ў рукі паліцыі. У машыне Васіля Т. знайшлі 120 пачак кандрабандных цыгарэт коштам каля 530 злотых (каля $215).

Паводле dziennikwschodni.pl