Не вярнуўся са школы: у Мінску прапаў дзевяцігадовы хлопчык

23.04.2015 / 12:55

guvd.gov.by

У Мінску прапаў Шарамецьеў Андрэй, 9 гадоў, паведамляе пошукава-валанцёрскі атрад «Анёл».

22 красавіка каля 16 гадзін ён пайшоў пасля ўрокаў са школы №137 (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 50/2) і да цяперашняга часу дадому не вярнуўся.

У сацыяльных сетках паведамляецца, што хто можа аказаць дапамогу — збор у 13:30 на Каліноўскага, 66а, каля магазіна «Суседзі».