Канцэрт «Океана Ельзи» ў Віцебску быў азмрочаны інцыдэнтамі ВІДЭА

27.04.2015 / 23:17

27 красавіка ў Віцебску прайшоў канцэрт гурту «Акіян Эльзы». Было шмат гасцей з Расіі, бо ў іх выступы гурту забароненыя.

На танцпляцоўцы была моладзь у вышыванках і вяночках з кветкамі ды стужкамі. Былі ўкраінскія сцягі, але іх забіралі людзі ў цывільным, якіх у Лядовым палацы было шмат. Адну з песень Вакарчук прысвяціў украінцам. Падчас яе нехта з натоўпу кінуў на сцэну пранесены ўкраінскі сцяг, Вакарчук падхапіў яго і працягнуў выступ з ім у руках.

Відэа, як адбіраюць адзін са сцягоў:

Ірына Арахоўская, Настасся Храловіч