Эдуарда Малафеева не пусцілі ў ложу прэсы на матчы БАТЭ — «Дынама» Мінск

Прычынай стала адсутнасць акрэдытацыі ў легендарнага трэнера.

30.04.2015 / 10:09

Кур'ёзны выпадак здарыўся 29 красавіка падчас футбольнага матча «Дынама» Мінск — БАТЭ на сталічным стадыёне «Трактар». Былога галоўнага трэнера «Дынама» і зборнай СССР Эдуарда Малафеева, які працуе цяпер у трэнерскім штабе ФК «Пецярбург», не пусцілі ў ложу для прэсы.

Супрацоўнікі арэны спынілі 72-гадовага спецыяліста, заявіўшы, што ў яго няма неабходнай акрэдытацыі для прэсы, інфармуе «Прессбол».

Дарэчы, гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць БАТЭ. Дзякуючы гэтаму барысаўскі клуб стаў фіналістам Кубка Беларусі.