Следства папрасіла працягнуць тэрмін арышту Саўчанка да 30 чэрвеня

05.05.2015 / 14:24

Расійскае следства папрасіла працягнуць тэрмін арышту ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка да 30 чэрвеня.

Як адзначаецца, хадайніцтва СКР разгледзяць заўтра, 6 мая.

24 красавіка Надзеі Саўчанка было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў, а менавіта: дапамаганне ў забойстве двух і больш асоб, дапамаганне у замаху на забойства двух і больш асоб, агульнанебяспечным спосабам, па матывах палітычнай нянавісці, здзейсненае групай асобаў, незаконнае перасячэнне мяжы РФ.