У Магілёве невядомыя раздаюць сцяжкі з савецкай сімволікай

На маленькім чырвоным сцяжку напісана «9 Мая», а таксама намаляваны ордэн і георгіеўская стужка.

06.05.2015 / 11:57

Раніцай 6 мая ў Магілёве на скрыжаванні вуліцы Габраўская і Пушкінскага праспекта двое невядомых мужчын ва ўзросце 35-40 гадоў раздаюць кіроўцам сцяжкі з савецкай сімволікай. Яны падыходзяць да аўтамабіляў, якія прыпыніліся на светлафорах.

На маленькім чырвоным сцяжку напісана «9 мая», а таксама намаляваны ордэн і георгіеўская стужка.