Паліклінікі Мінска 9 мая будуць працаваць па графіку святочнага дня

06.05.2015 / 17:57

У Мінску 9 мая гарадскія паліклінікі для дарослага насельніцтва будуць працаваць па графіку святочнага дня, паведамілі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

9 мая працаваць будуць толькі дзяжурныя ўчастковыя тэрапеўты. Прыём пацыентаў будзе ажыццяўляцца ў паліклініках і дома з 9.00 да 18.00.