У Ліберыі пераможана эпідэмія Эболы

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заявіла, што ў Ліберыі ўдалося цалкам перамагчы эпідэмію Эболы.

10.05.2015 / 12:31

Максімальны інкубацыйны перыяд складае 21 дзень. А новых выпадкаў заражэння ў Ліберыі не было зарэгістравана на працягу 42 дзён.

Прэзідэнт краіны Элен Джонсан Серлеф у інтэрв'ю «Бі-бі-сі» паабяцала, што будзе і далей прадпрымаць намаганні па прафілактыцы гэтага смяротнага захворвання.

Аднак СААЗ папярэдзіла пра тое, што ўсё яшчэ існуе вялікая рызыка таго, што заражаныя гэтым вірусам людзі могуць зноў прыбыць у Ліберыю.

Усяго ў краіне заразіліся больш за 9,6 тыс. чалавек, з іх памерлі амаль 5 тысяч - больш, чым у любой іншай краіне.

У цэлым на тэрыторыі Заходняй Афрыкі ад віруса памерлі ўжо больш за 10 тысяч чалавек.

На сённяшні дзень выпадкі заражэння ліхаманкай Эбола таксама зафіксаваныя ў Гвінеі, Сьера-Леонэ, Нігерыі, Сенегале, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Малі, Іспаніі і ЗША.