У Нью-Ёрку адзначылі дзень Кірылы Тураўскага

У нядзелю, 10 мая, у Беларускай праваслаўнай царкве ў Брукліне адзначалі Дзень Святога Кірылы Тураўскага.

11.05.2015 / 10:03

Адбылася архіерэйская служба, якую адслужыў уладыка Усяслаў. Афіцыйна 11 мая лічыцца днём памяці Кірылы Тураўскага (яго імя носіць згаданая царкава).

На відэа — выкананне гімна «Магутны Божа «, якім закончылася святочная служба.

Belarusworld BAZA