Памерла маці Генадзя Карпенкі

Сёньня хаваюць маці вядомага беларускага палітыка, віцэ‑сьпікера Вярхоўнага савета 13‑га скліканьня Генадзя Карпенкі Веру Розум.

11.02.2008 / 11:35

Сёньня хаваюць маці вядомага беларускага палітыка, віцэ‑сьпікера Вярхоўнага савета 13‑га скліканьня Генадзя Карпенкі Веру Розум.

Яна будзе пахавана побач з сынам і мужам. Вера Міхайлаўна, якой у верасьні споўнілася 84 гады, пражыла складанае жыцьцё. Дзяўчынкай яна была партызанскай сувязной. Потым яе вывезьлі ў Нямеччыну.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода