Баевікі ІД могуць разбурыць Пальміру

14.05.2015 / 17:35

Паводле паведамленняў, што паступаюць з Сірыі, баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» плануюць напасці на горад Тадмур, у якім знаходзяцца руіны старадаўняга горада Пальміры. Гэтае месца прызнанае ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны.

set-travel.com

Праваабаронцы б'юць трывогу ў сувязі з надыходам джыхадзістаў, бо пад пагрозай аказваецца помнік антычнасці, які ўключае ў сябе старажытныя храмы і вуліцы.

У Іраку баевікі групоўкі знішчаюць помнікі і падрываюць руіны старажытных гарадоў. Раней у інтэрнэце з'явілася відэа, у якім ІД па-варварску разбурае з дапамогай бульдозераў і выбухоўкі Німруд, які быў у свой час сталіцай Асірыйскага царства.

Пальміра ўжо была сур'ёзна разбураная ў ходзе грамадзянскага канфлікту ў Сірыі, калі ў гэтым раёне размяшчаліся ўрадавыя войскі.

Чытайце таксама: Ісламскі прапаведнік прапанаваў знішчыць егіпецкія піраміды