Жыроўка можа патлусьцець

Паводле крыніцаў ва ўрадзе, ад 1 красавіка тарыфы на паслугі ЖКГ могуць падаражэць на 5 даляраў.

11.02.2008 / 22:18

Спэцыялісты профільных міністэрстваў абмяркоўваюць варыянты павышэньня тарыфаў на электраэнэргію для прамысловых прадпрыемстваў ды іншых юрыдычных асобаў. Прычынай ёсьць тое, што забясьпечыць прымальнае павышэньне энэргатарыфаў для рэальнага сэктару, улічваючы ільготную катэгорыю прадпрыемстваў, не прыбягаючы да перакладаньня часткі выдаткаў на насельніцтва, не атрымліваецца. Цяпер абмяркоўваецца магчымасьць павышэньня цаны тарыфаў на паслугі ЖКГ на 5 даляраў.

Нагадаем, што паводле Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ў цэлым павелічэньне тарыфаў на паслугі ЖКГ з 1 студзеня бягучага году не склала каля $5.

СП, паводле bsb.by