ЧС-2015. Ягр стаў MVP турніру

18.05.2015 / 10:09

Сталі вядомыя ўладальнікі індывідуальных узнагарод на чэмпіянаце свету ў Чэхіі.

Найлепшым галкіперам прызнаны галкіпер зборнай Фінляндыі Пека Рыне, які ўсталяваў новы рэкорд турніру па працягласці сухой серыі.

Найлепшым абаронцам названы Брэнт Бернс з зборнай Канады, найлепшым форвардам — Джэйсан Спеца (Канада).

MVP турніру атрымаў 43-гадовы форвард зборнай Чэхіі Ярамір Ягр.