У Латвіі дагэтуль не ведаюць, хто ўзначаліць беларускую дэлегацыю на саміце УП

19.05.2015 / 22:58

Дагэтуль у Латвіі не ведаюць, хто ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Рызе 21—22 мая, паведаміў дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэговічс.

«Мы ведаем, што Беларусь будзе ўдзельнічаць, — сказаў ён. — Ведаю, што цэлы шэраг дыпламатаў пацвердзілі свой удзел, а кіраўнік дэлегацыі мне дагэтуль невядомы».