Абвешчаныя афіцыйныя вынікі выбараў у Польшчы

25.05.2015 / 20:46

У Польшчы абвешчаныя афіцыйныя вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў, які прайшоў у нядзелю.

tvn24.pl

Пераможцам абвешчаны Анджэй Дуда. 43-гадовы адвакат, кандыдат ад апазіцыйнай палітычнай партыі «Права і справядлівасць» і дэпутат Еўрапейскага парламента атрымаў 52% галасоў.

За дзеючага прэзідэнта Браніслава Камароўскага, які прадстаўляе кіруючую «Грамадзянскую платформу», прагаласавалі 48% выбаршчыкаў. Ён ужо прызнаў сваю паразу.