Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан
28.05.2015 / 09:44
Аляксандр Лукашэнка 28 мая накіраваўся з афіцыйным візітам у Ісламскую Рэспубліку Пакістан. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як плануецца, адбудзецца шэраг важных сустрэч. У прыватнасці, кіраўнік беларускай дзяржавы 28—29 мая правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам. Па выніках візіту чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.
Навошта Лукашэнка ляціць у Пакістан?