Валянцінка ад Мірона

Легендарны Мірон павіншаваў беларусаў з днём закаханых, вывесіўшы бел‑чырвона‑белы сцяг на доме нумар 61 па вуліцы імя Максіма Горкага ў Віцебску.

15.02.2008 / 09:17

Легендарны Мірон павіншаваў беларусаў з днём закаханых, вывесіўшы бел‑чырвона‑белы сцяг на доме нумар 61 па вуліцы імя Максіма Горкага ў Віцебску.

Як паведамляюць крыніцы вартыя даверу да сцяга, які быў усталяваны на даху трохпавярховага будынку, была прымацаваная цыдулка з наступным тэкстам: «Віншую з Днём Святога Валенціна. Беларусь — мая галоўная любоў! Мірон».

Год назад Мірон таксама вывесіў сцяг напярэдадні 14 лютага. Да сцяга тады была прымацаваня паперка са словамі «Люблю Беларусь!».


Сяржук Серабро, Народныя навіны Віцебска