Паркоўку каля пл. Перамогі і на вул. Ленінградскай часова забароняць

02.06.2015 / 20:01

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя часова забароніць паркоўку каля плошчы Перамогі і на вуліцы Ленінградскай, паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

«З 22.00 2 чэрвеня да 18.00 3 чэрвеня паркоўка па вуліцы Ленінградскай будзе часткова абмежавана. Акрамя таго, з 21.00 3 чэрвеня да 11.30 4 чэрвеня будуць уведзены абмежаванні стаянкі каля плошчы Перамогі па мясцовых праездах вуліц Кісялёва і Захарава», — растлумачыла Таццяна Харлінская.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэту інфармацыю пры выбары месца для паркоўкі.