Вацлаў Клаўс пераабраны прэзыдэнтам Чэхіі

У трэцім туры супярэчлівых выбараў ён набраў 141 голас дэпутатаў і сэнатараў.

15.02.2008 / 22:19


Вацлаў Клаус

У трэцім туры супярэчлівых выбараў ён набраў 141 голас дэпутатаў і сэнатараў — кіраўніка дзяржавы ў Чэхіі абірае парлямэнт.

Для пераабраньня Клаусу трэба было менавіта столькі галасоў.

Трэба зазначыць, што прэзыдэнт у Чэхіі ня мае столькі ўлады, як у Беларусі, Расеі ці Злучаных Штатах. Тым часам справа з абраньнем прэзыдэнта ў краіне зацягнулася праз палітычныя канфлікты.