Беспрацоўе ў Беларусі: рэзюме ў 84 разы больш, чым вакансій 

12.06.2015 / 16:16

Вельмі цікавую карціну можна пабачыць, калі зайсці ў раздзел «Праца» беларускага партала TUT.BY: колькасць рэзюме людзей, якія шукаюць працу па ўсёй Беларусі, падбіраецца да аднаго мільёна.

Пры гэтым колькасць прапанаваных вакансій складае ўсяго каля 11 тысяч. Інтэрнэт-карыстальнікі ўжо актыўна абмяркоўваюць дадзеную сітуацыю, якая з’яўляецца характэрным адлюстраваннем сённяшняй беларускай рэчаіснасці.

Калі ўзяць за ўмову, што хаця б палова ўсіх рэзюме размешчаная беспрацоўнымі, то афіцыйныя дадзеныя па беспрацоўі — 1,0 % ад эканамічна актыўнага насельніцтва — не вытрымліваюць ніякай крытыкі.

ЗМ