Каманда Буяльскага: чатыры перамогі ў чатырох матчах

15.06.2015 / 19:53

Чацвертую перамогу ў чатырох матчах атрымала жаночая зборная Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе ў Венгрыі і Румыніі. Сёння падапечныя Анатоля Буяльскага разграмілі Грэцыю — 82:57.

Зборная Беларусі ў другі этап выйшла з першага месца (з чатырма баламі), яе супернікамі будуць каманды Францыі, Чарнагорыі і, верагодна, Чэхіі. 

Матчы пройдуць 17, 19 і 21 чэрвеня. Першая гульня — 17 чэрвеня.