Сяргей Махнач. На рыбу

верш для дзяцей

03.07.2015 / 11:14

Прапалолi ўчора з братам
Мы дзве градкi буракоў.
Каб пайсці рыбаліць з татам,
Накапалі чарвякоў.
Тата наш рыбак заўзяты,
Вуды ўскінуў на плячо.
Будзем мы вяртацца ў хату
З торбай плотак і ляшчоў!