БелТА падкарэктавала прычыну адстаўкі Мяжуева са «сложных» на «сложившихся»

25.06.2015 / 10:30

Учора Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Аляксандра Мяжуева. Першапачатковая фармулёўка адстаўкі гучала: «праз складаныя сямейныя абставіны».

Праўда, ужо вечарам слова «складаныя» знікла з паведамлення і было замененая на «в связи со сложившимися семейными обстоятельствами».

На сайце pravo.by пакуль не з’явіўся афіцыйны ўказ Лукашэнкі аб вызваленні Мяжуева з пасады, таму незразумела як будзе гучаць канчатковая версія.

Таксама чытайце: Пяць фактаў пра былога дзяржсакратара Рады бяспекі і яго дзіўную адстаўку.

ЗП