Газавыя перамовы ў Вене праваліліся

30.06.2015 / 21:13

Трохбаковыя перамовы па газе Украіны, Расіі і Еўрасаюза, якія прайшлі ў аўторак у Вене, завяршыліся безвынікова.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскай дэлегацыі.

«Перамовы завяршыліся», — сказала яна журналістам.

Адказваючы на пытанне, ці будуць па выніках перамоваў у аўторак падпісаны нейкія дакументы, яна адказала адмоўна.

Кажучы пра тое, па якіх пытаннях не ўдалося дамовіцца перамоўшчыкам, яна сказаў: «Па ўсіх».

Раней міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак заявіў, што Расія не будзе абмяркоўваць з Украінай на гэтых перамовах памер скідкі на газ, паколькі рашэнне аб зніжцы прыняў урад Расіі і яно не мае патрэбы ў зацвярджэнні Украінай.