Плазма ў дэфіцыце

Нястача рэдкіх груп донарскай плазмы выкліканая новымі правіламі захоўваньня і выкарыстаньня гэтага кампанэнта крыві.

21.02.2008 / 10:34

Нястача рэдкіх груп донарскай плазмы выкліканая новымі правіламі захоўваньня і выкарыстаньня гэтага кампанэнта крыві. Паводле новых правілаў плазма перад тым як трапіць у лячэбныя ўстановы тры месяцы знаходзіцца на карантыне

За тры месяцы карантыну донары праходзяць дадатковыя абсьледаваньні на наяўнасьць небясьпечных інфэкцый. Адразу выявіць гэтыя захворваньні на некаторых стадыях ня ў стане нават самая сучасная апаратура.

Паводле ont.by