У Расіі асуджаны беларус, які закопваў наркотыкі ў снег

За тайнікі пад снегам — 4 гады і 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму.

01.07.2015 / 11:39

Пракуратура Фрунзенскага раёна горада Іванава (Расія) паведаміла аб прызначэнні пакарання грамадзяніну Беларусі за намер збыць наркатычныя сродкі — вытворныя ад N-метылэфедрону.

Беларус, паведамляе пракуратура, «праследаваў па пэўным адрасе ў г. Уладзіміры, дзе знайшоў і завалодаў наркатычным сродкам». Затым ён зладзіў тайнікі ў ціхіх месцах проста пад снегам ці ў сумёце.

Сцвярджаецца, што мужчына «месцы, час і спосаб арганізацыі тайнікоў вызначыў самастойна з выкананнем неабходных мер канспірацыі, што выключалі магчымасць знаходжання наркатычных сродках пабочнымі асобамі».

Злачынца быў затрыманы 3 сакавіка, у ходзе разбіральнітва ён цалкам прызнаў віну і пакаяўся ў зробленым. За здзяйсненне падрыхтоўкі да незаконнага збыту наркатычных сродкаў групай асоб па папярэдняй змове ў буйным памеры, пры тым, што злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад гэтай асобы абставінах, суд прызначыў мужчыне 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Аляксандр Арсёнаў