Адзіная польская ліцэістка, якая здавала выпускны экзамен па лемкаўскай мове ФОТА

06.07.2015 / 09:23

Ганна Шмайда адзіная на ўсю Польшчу здавала экзамен па лемкаўскай мове. Лемкі — этнаграфічная група ўкраінцаў, што жыве ў Бяскідах. Паводле апошняга перапісу, іх 10,5 тысяч. Яны гавораць своеасаблівым дыялектам.

Большасць лемкаў пераехала ва Украіну ў 1945—1946. Продкаў Ганны, як і ўсю рэшту лемкаў, у 1947 годзе выселілі з гор на ўзбярэжжа Балтыкі, каб знішчыць сацыяльную базу ўкраінскага незалежніцкага падполля Украінскай паўстанцкай арміі. З часам лемкі атрымалі магчымасць вярнуцца, але вярнуліся не ўсе.

Экзаменацыйная камісія апранула на іспыт святочныя нацыянальныя строі. Сёлета пісьмовы экзамен па нацыянальнай мове тут здавала толькі адна выпускніца.

Сяргей Гезгала