На Польшчу абрынуўся ўраган, загінуў адзін чалавек ФОТА, ВІДЭА

08.07.2015 / 20:45

У ноч на 8 ліпеня на паўднёвую і цэнтральную часткі Польшчы абрынуўся ўраган, паведамляе rmf24.pl.

Моцны вецер зрываў дахі з дамоў, выварочваў з коранем дрэвы, пашкодзіў лініі электраперадачы. Тысячы людзей засталіся без электрычнасці, парушаны рух цягнікоў і аўтамабіляў.

PAP

Тут і ніжэй фота: rmf24.pl

У выніку загінуў адзін чалавек, як мінімум пяцёра цяжка параненыя. Загінулы мужчына знаходзіўся ў машыне, на якую ўпала дрэва.