У Калінкавіцкім раёне сын да смерці збіў маці

09.07.2015 / 10:04

Як паведамілі ў МУС, здарэнне адбылося ў вёсцы Вялікія Аўцюкі. У сваім доме мёртвай знайшлі пенсіянерку, 1959 года нараджэння. Экспертыза паказала, што жанчына памерла ад разрыву печані і ўнутранага кровазліцця. Выявілася, што яе падчас сваркі да смерці збіў сын, 1985 года нараджэння. Быў панадпітку. Арыштаваны. Заведзена крымінальная справа.

КМ