Кіраўнік МЗС Беларусі назваў плюсы і мінусы грэчаскага крызісу для Беларусі

13.07.2015 / 08:05

Драматызаваць сітуацыю з крызісам у Грэцыі і яго ўплыву на Беларусь не варта. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў у перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1».

«Вядома, нас не можа турбаваць тое, што адбываецца за плотам у нашых суседзяў, — сказаў кіраўнік МЗС. — Дэвальвацыя еўра будзе мець негатыўныя наступствы для нашых тавараў, якім будзе складаней канкураваць на рынку ЕС. А з другога боку, мы зможам танней набываць высокатэхналагічнае абсталяванне ў еўразоне».

Уладзімір Макей таксама адзначыў, што з улікам курсу на дыверсіфікацыю рынку, Беларусь імкнецца больш актыўна выяўляць сябе на новых рынках, прасоўваючы айчынную прадукцыю ў тым ліку і краінах далёкай дугі. Такая палітыка дапаможа пазбегнуць залежнасці ад нейкага канкрэтнага рынку збыту, напрыклад, ЕС.

Нагадаем, у канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў больш актыўна шукаць новыя рынкі і назваў геаграфічную дыверсіфікацыю адным з галоўных прыярытэтаў у эканоміцы.