На абстрэлы Аўдзееўкі ўкраінская армія адказала масіраваным абстрэлам Данецка

19.07.2015 / 10:29

У выніку абстрэлаў Аўдзееўкі і яе коксахімічнага завода з боку Данецка за мінулыя суткі загінуў адзін украінскі вайсковец, паведамляе прэс-служба ўкраінскай арміі.

Учора ў Аўдзееўцы пад агнём баевікоў загінула сям'я інвалідаў.

У адказ украінская армія нанесла артылерыйскі ўдар па пазіцыях баевікоў у Данецку. Снарады дасягнулі цэнтра горада, у горадзе пачаліся пажары, пішуць жыхары ў сацыяльных сетках.