Арцыбіскуп Кандрусевіч пра разьвітаньне з Казулінай
26.02.2008 / 13:19
Падчас прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай правядзеньню тэлемосту з Папам Бэнэдыктам XVI 1 сакавіка мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пракамэнтаваў сытуацыю вакол пахаваньня Ірыны Казулінай. «Я ведаю, што разьвітаньне з Ірынай Казулінай адбудзецца ў Чырвоным касьцёле, — адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч. — Яна была каталічкай, і мы ўсе молімся за супакой яе душы, гэтаксама, як усе мы маліліся за тое, каб яе мужу далі магчымасьць разьвітацца зь ёй». Мітрапаліт ухваляе станоўчае рашэньне ўладаў у гэтым пытаньні як «акт гуманізму».
Як паведаміў пробашч Чырвонага касьцёлу Уладзіслаў Завальнюк, разьвітальная імша адбудзецца заўтра, 27 лютага у 12.00. Сёньня а 20-й гадзіне труну зь целам Ірыны Казулінай прывязуць у Чырвоны касьцёл.