У сераду да +13°С

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 27—29 лютага.

26.02.2008 / 17:21

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 27 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі ападкі (пераважна дождж). Ноччу ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, днём па паўночным захадзе да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 7°С, днём плюс 5—10°С, па паўднёвым усходзе да плюс 13°С.

У Мінску 27 лютага воблачна з праясненнямі, часам ападкі (пераважна дождж). Вецер паўднёва‑заходні, заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 6—8°С.

У наступныя двое сутак, 28—29 лютага, па рэспубліцы чакаецца воблачна з праясненнямі. 28 лютага часам ападкі (дожд, мокры снег). Вецер заходні 7—12 м/с, у многіх раёнах парывы 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 1—6°C. 29 лютага месцамі невялікія ападкі (пераважна мокры снег), слабы туман і галалёд. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 5—10 м/с, ноччу па паўночным усходзе парывы 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 2°C, днём плюс 1—6°C.

У Мінску 28 лютага воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Вецер заходні 7—12 м/с, раніцай і днём парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу і днём плюс 2—4°.

БелаПАН