«На Капітолій»: выйшаў поўны ТРЭЙЛЕР «Галодных гульняў»

23.07.2015 / 22:13

Студыя Lionsgate выпусціла поўны трэйлер фільма «Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 2».

У заключнай частцы эпапеі Кітніс Эвэрдын (у выкананні Джэніфер Лоўрэнс) заклікае жыхароў дыстрыктаў накіраваць зброю на сталіцу Панэма Капітолій і прэзідэнта Сноў.

Фільм выйдзе на экраны ў лістападзе 2015 года.