У Расіі на парадах у гонар марскога флоту адразу дзве ракеты не паляцелі, адна — у прысутнасці Пуціна ВІДЭА

27.07.2015 / 10:15

У Дзень ВМФ Расіі адразу ў Севастопалі і ў Балтыйску падчас парадаў адбыліся інцыдэнты падчас спробы пуску ракет з караблёў.

Так у Севастопалі ў галоўнай бухце горада падчас парада з удзелам караблёў, авіяцыі, з тэатралізаваным шоу і паказальнымі выступамі марпехаў ракета развалілася на старце.

Відэа інцыдэнту размешчана ў сетцы.

Другі інцыдэнт адбыўся на вачах Уладзіміра Пуціна ў Балтыйску Калінінградскай вобласці. Там ракета проста не вылецела з ўстаноўкі.