Міністар Мартынаў: санкцыі ЭС і ЗША сталі прычынаю складанасьцяў у эканоміцы

Гэта — кардынальнае зьмяненьне сытуацыі ў гандлі з Расеяй, пазбаўленьне прэфэрэнцыяў Эўразьвязу і ўвядзеньне ЗША эканамічных санкцыяў супраць канцэрну «Белнафтахім».

27.02.2008 / 17:39

Тры чыньнікі, якія летась прывялі да складанасьцяў у беларускай эканоміцы, назваў сёньня міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў падчас выніковага паседжаньня калегіі міністэрства. Гэта — кардынальнае зьмяненьне сытуацыі ў гандлі з Расеяй, пазбаўленьне прэфэрэнцыяў Эўрасаюзу і ўвядзеньне ЗША эканамічных санкцыяў супраць канцэрну «Белнафтахім».

Паводле афіцыйнай статыстыкі, дэфіцыт замежнага гандлю і паслугаў Беларусі склаў у 2007 годзе аж 2 мільярды 750 мільёнаў даляраў, хаця Аляксандар Лукашэнка ставіў задачу дасягнуць станоўчага сальда ў памеры 500 мільёнаў даляраў.

Паводле Радыё Свабода